Версия для печати

Роднаму гораду

20 апреля 2015
Author :   Паўловіч Тамара Анатольеўна
Многа ёсць на свеце гарадоў
І прыгожых, і камусьці родных.
Казкай для мяне з дзіцячых сноў
Ты прыходзіш, старажытны Гродна.
Назаўсёды ў памяці маёй
        Вузенькія вуліцы і скверы,
        Светлая вясёлка над зямлёй,
        Карабель у лужыне з паперы.
Парк цяністы і фантан стары,
Ціхі смех маёй Гараднічанкі,
Замкаў старажытныя муры,
І пахучы бэз каля альтанкі.
      Бацька-Нёман мне спяваў у цішы
      Песні-калыханкі ноччу цёмнай.
      Абудзіўшы памяць у душы,
      Б'юцца хвалі ў берагі нястомна.
Замкавая вуліца мая!
Тут рабіла першыя я крокі,
І адсюль праклала сцежку я
Ў свет вялікі. дзіўны і далёкі.
       Ад душы хачу я, горад мой,
       Пажадаць табе дабра і шчасця
       І, каб абышлі нас стараной
       Усе нягоды, беды і напасці.
Смела кроч у будучыню ты
І, нягледзячы на ўзрост паважны,
Заставайся вечна малады
І квітней пад небам неабсяжным. Паўловіч Тамара Анатольеўна

 

Comment

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…