Перавясла памяці

Верхнядзвіншчына – край, на "шляху з варагаў у грэкі", памежжа Латвіі і Расіі на поўначы Беларусі. Край блакітных азёр, чыстых крыніц, некранутай прыроды, гасцінных людзей і багатай гісторыі. Край – на шляху "з варагаў у грэкі". ... Раніца. Пошчак птушак, воднае люстэрка азярка ў дэндрарыі, ранішні кубак гарбаты з духмяных траў – пачатак нашага аўтамабільнага падарожжа па гасціннай зямлі, гісторыя якой багата на падзеі, занатаваныя ў розных мастацкіх творах.

Верхнядзвінскі раён — самы паўночны ў Беларусі. З захаду на ўсход яго перасякае 56-я паралель. Кліматычныя ўмовы цал­кам спрыяльныя для ўсіх відаў турызму, а для турыстаў-лыжні­каў яшчэ больш спрыяльныя, чым дзе-небудзь на Беларусі, з-за вышэйшага снегавога покрыва ды меншай колькасці адліжных дзён. Экстрэмальныя пагодныя з'явы рэдкія, і планаваць пада­рожжы можна на любы сезон.
Ледавік пакінуў нашы мясціны ў апошнюю чаргу — усяго толькі дзесяць тысяч год таму. У выніку гэтага формы рэльефу яшчэ све­жыя і разнастайныя. На поўначы і захадзе падняліся грудамі марэн­ныя ўзгоркі, на ўсходзе і сям-там на поўдні групамі або ланцугамі ўзняліся пясчаныя выдмы, а раўніны цэнтральнай часткі ажыўля­юць то шырокія, то глыбока ўрэзаныя даліны рэк і ручаёў.
Галоўнае наша багацце — водная раскоша. Тры дзесяткі азёр размешчаны групамі ў слаба заселенных ці зусім бязлюд­ных мясцінах, што гарантуе чысціню вады. Па гушчыні ж рачной сеткі Верхнядзвінскі раён не ведае сабе роўных у Беларусі: на кожны квадратны кіламетр яго плошчы дастаецца больш як поўкіламетра рачных шляхоў!
У раёне заснаваныя каля 20 помнікаў прыроды, доўгім было б і пералічэнне ахоўных відаў, прадстаўнікоў расліннага і жывёльнага свету — прадстаўнікоў Чыр­вонай кнігі, якія на Асвейшчыне нярэдка лічацца звычайнымі і мясціны рассялення якіх, магчыма, яшчэ не ведаюць сталічныя вучоныя. Адзначым яшчэ, што ў раёне ёсць даволі густая сетка добраў­парадкаваных дарог і яго цікавыя куточкі цалкам дасягальныя для наведвання.
Час сцірае сляды мінулых эпох, пакідаючы толькі тыя, што яму непадуладныя. Самыя старыя адмеціны памяці на Верхнядзвіншчыне выяўлены трыма дзесяткамі помнікаў археалогіі. Найбольш цікавыя і даступныя для наведвання гарадзішчы жалезна­га веку: на Асвейшчыне — Урагава, у Прыдзвінні — Барсукі, над Дрысаю — Княжыцы, у Свальнянскіх лясах — Французская Гара. Яны ўражваюць памерамі і добра захавалі сляды былых равоў і валоў. Не вылазячы з машыны, можна ўбачыць і сфатаграфаваць гарадзішча «Цыганка» на скрыжаванні дарог у Чапаеўскай, стара­жытныя курганы ў Бароўцы.
Самы стары помнік археалогіі ў нас — мезалітычная стаянка паблізу прыдзвінскай вёскі Замошша. Шмат курганных груп, гарадзішчаў і селішчаў размешчана ў Паазер'і — на берагах і востраве Асвейскага возера, каля азёраў Ліснянскай групы. Над возерам Лісна ўзнеслася гара-маяк. Паданне сведчыць, што тут туманнымі днямі і па вечарах распальваліся вогнішчы, каб стругі, ідучы варажскім шляхам, зарыентаваліся на чарго­вы азёрны выток Свольны.
Толькі які спосаб перамяшчэння вы б ні выбралі, памятайце, што гасцінная Верхнядзвіншчына заўсёды будзе рада вас сустрэць.
"Паназвозілі гасцей з загранічных абласцей". Дэндрарый
altШтучнае утварэнне – Верхнядзвінскі дэндрарый – з'явіўся на карце Верхнядзвіншчыны каля 30 гадоў таму, дзякуючы старанням Васіля Паўлючкова, добрая яму памяць, на той час галоўнага інжынера мясцовага лясгаса, і падтрымцы кіраўніка гэтай установы Паўла Івашчанкі. З якіх толькі куточкаў свету не ішлі пасылкі з насеннем на адрас мясцовага Мічурына.
Чырвоныя клёны, таполі аднекуль з замежжа, незвычайныя па афарбоўцы і форме арэшнікі, разнастайныя кустарнікі – усё гэта стала гонарам нашага раёна, любімым месцам адпачынку для жыхароў і сапраўдным адкрыццём для турыстаў. Знаходзіцца ў паўкіламетры ад Верхнядзвінска па трасе Рыга-Віцебск. Адбудаваны Дом лесніка дае ўяўленне пра фауну раёна. Тут можна выпіць кубак гарбаты на свежым паветры, пагаманіць з сябрамі. І адсюль жа на аўтобусе працягнуць маршрут па славутых мясцінах Верхнядзвіншчыны. Наведванне дэндрарыю — па папярэдняй замове з аўтарамі маршруту. Рухаючыся па маршруце, мы абавязкова праедзем па гораду Верхнядзвінску.
Першае летапіснае ўпамінание пра па­селішча пад назваю Дрыса пры вусці аднайменнай ракі адносіц­ца да 1386 г. За ўсе сплылыя вякі наш памежны горад не раз падпадаў пад ваенныя спустошанні і наноў адраджаўся да жыц­ця, але так і не выйшаў у шэраг вялікіх гарадоў. У ім жыве каля 8 тысяч жыхароў.
У Верхнядзвінску ёсць памятная піраміда ў гонар падзей 1812 г. У рамане Л. Талстога «Вайна і мір» апісана кароткая гісторыя Дрыскага ўмацаванага лагера. Наведаць гэта месца можна цягам аднаго шпацыру — яно праглядаецца з моста праз Дрысу пры яе сутоку з Дзвіной.
Па выніках краязнаўчага пошуку знойдзена сапраўдная французская магіла. Пры насту­пленні французаў адбыўся гарачы бой з рускім войскам, у якім загінулі каля тысячы напалеонаўскіх ваякаў.
За адным разам пастаўлена ў шэраг верагодных і мясціна, дзе імператар Аляксандр І праводзіў ваенную раду, якая выра­шала лёс Дрыскага лагера і генерала Фуля.
Сам горад знаходзіцца на паўвостраве – з левага боку прыгажуня Дзвіна з цудоўным пляжам і гарадскім сасновым паркам, с правага – свавольная Дрыса, якая некалі і дала назву гораду. Але на пачатку 60-х назву змянілі на Верхнядзвінск. Горад мае дзве культавыя устновы: царкву і касцёл.

На прысмакі у "Хатку бабкі Параскі"
altБаліны – былы маёнтак памешчыцы Монікі Беніслаўскай. Да 1960-х гг. у гэтай маляўнічай вёсцы працаваў санаторый. Захава­ліся паркавыя насаджэнні ды каталіцкая капліца класічнага стылю. Да Балінаў прымыкаюць Цінкаўцы. Тут надзвычай цікавы дом-музей «Хата бабкі Параскі», створаны пісьменнікам Сярге­ем Панізьнікам.
Пакоі, сені, прыбудовы і нават гарышча хаты, сядзібны двор і сад напоўненыя экзатычнымі вырабамі, якія калісьці служылі звычайнымі рэчамі побыту для жыхароў Прыд­звіння. Тут таксама выстаўленыя экспазіцыі гісторыка-літаратурна­га зместу, цікавая бібліятэка. Сабраная гаспадаром
Сяргей Сцяпанавіч вырошчвае парэчкі, аронію, маліну, клубніцы, ведае, як кажуць "толк" у розных травах і сам стварае розныя смачныя напоі толькі з натуральных прадуктаў. Вельмі любіць гасцей, найцікавейшы расказчык і гасцінны гаспадар. Адзінае, што засмучае – у хатцы бабкі Параскі жыць можна толькі ўлетку, нягледзячы на тое, што у хаціне змайстраваная такая печ-камбайн, якую наўрад ці калі хто бачыў і ўбачыць.
Помнік каханню (Касцёл св. Марыі)
Галоўная славутасць Сар'і – касцёл св. Марыі, які мае доўгую і драматычную перадгісторыю. Ён быў пабудаваны прускім архітэктарам Густавам Шахтам на замову і на грошы пана Ігнацыя Лапацінскага як помнік па рана памерлай ягонай жонцы Марыі, якая пакінула яму дваіх дзяцей і няўтольную тугу па былым каханні.
Касцёл будаваўся ў сярэдзіне ХІХ ст., у той час, калі каталіцтва і уніяцтва цярпелі ганенні і забарону ў царскай Расеі. Лапацінскаму ўдалося давесці дадзеную клятвай справу да канца, але праз некаторы час касцёл быў пераасвечаны на царкву. Праўда, ягоны непаўторны выгляд улады не дазволілі перарабляць. На гэта асмеліліся толькі нашы сучаснікі. Ужо пасля Другой сусветнай вайны "актывісты" разрабавалі фамільныя склепы Лапацінскіх і зламалі адну вежу.
Напрыканцы мінулага тысячагоддзя касцёл быў адрэстаўраваны, але ягоны інтэр'ер папсавалі недарэчным папярочным перакрыццём. Наверсе планавалася абсталяваць танцавальную залу, а ўнізе – бар. Сёння тут вядзе набажэнствы праваслаўны святар, бо ў касцёле месціцца царква, але для ўсіх жыхароў раёна гэта культавая ўстанова так і засталася Сар'янскім касцёлам. А вось звонку можаце атрымаць асалоду ад сузірання гэтага ўзнёслага, стромкага і звонкага каменнага крышталю, роўны якому па прыгажосці цяжка знайсці ва ўсёй Беларусі.
Апошнім годам мясцовыя ўлады паклапаціліся і пра добраўпарадкаванні прыцаркоўнай тэрыторыі: пасаджаны дрэвы, знесены пабудовы, якія псавалі агульны ландшафт каля храма.
А звяртацца можна да мясцовага святара-ойца Васіля. Варта толькі звярнуцца да мясцовых жыхароў.
Пад шаты дзівосных дрэваў (Сар'янскі парк)

altСар'янскі парк – яшчэ адна знатная мясціна вёскі. З цэнтральнай вуліцы праз парушаную часам арку неагатычнага стылю трапляем у партэр парку. Дрэвы і кусты бэзу тут растуць адвольна. У партэры размешчана брацкая магіла савецкіх воінаў і помнік-скульптура на памяць аб спаленых жыхарах Сар'і.
Адсюль можна спусціцца па сцяжынцы да блізкае крыніцы. Раней яна выцякала з штучнага гроту, рэшткі якога прасочваюцца і зараз. У наш час была ідэя аднавіць грот, але ўсё скончылася тым, што крыніцу ўзялі ў бетонны куб, адкуль вада выцякае праз трубу. Праўда, побач яна ўсё ж прабілася яшчэ адным струменем з-пад вузлаватых каранёў дрэва.
На наступнай, ніжэйшай надрэчнай тэрасе, размешчана "банкетная зала", па краі якой растуць высачэзныя ліпы. Над самай ракой узвышаецца штучны пагорак, які тут называюць сопкай. Калісьці на ім стаяла альтанка, якую падчас вайны мясцовыя падпольшчыкі выкарыстоўвалі ў якасці месца сустрэч. Пад "сопкай" над рэчкай гойдаецца навясны масток. Астраўкі разбіваюць рэчышча на асобныя струмяні. Справа ў Сар'янку ўпадае ручай. Крыху ніжэй бачны ярок з сіняй гліны.
За мастком цягнецца галоўная, надрэчная, алея парку. Злева бачна паглыбленне колішняй лебядзінай сажалкі, справа па-паркаваму прыгожа цячэ рака. Будзьце ўважлівыя – вас чакае галоўная каштоўнасць парку. Яна адкрыецца толькі тады, калі вы не прамінеце сцяжынку, што адбягае з алеі налева. Вы ўбачыце перад сабой яшчэ нябачанае – сапраўдную ! Яе магутны, прыкметна нахілены ствол уздымае больш чым на 30-метровую вышыню густую цёмную крону, якая пануе над усім лесапаркавым масівам. Унізе можна падабраць нязвыклай формы шышкі і мяккія мутоўкі хвоі. Сасна сапраўды заморская, бо яе радзіма – Канада. Называецца ж гэты экзот сасной Веймутава. Сар'янскі экземпляр – відаць, самы вялізны на Беларусі.
Калі ісці ад мастка на поўнач, то можна ўбачыць каланаду з самага эфектнага выгляду. На тоўстых і абсалютна роўных ствалах яны выносяць да сонца сваё светлазялёнае ўбранне.
Парк адкрыты для вольнага наведвання. З часоў Лапацінскіх, якія дбалі пра свае паселішча, цудоўны парк страціў у сваім абліччы і патрабуе дагляду і гаспадарскай рукі.
Праз парк прырэчнымі сцяжынамі можна выйсці ў вёску Мушына, якая ўжо стала зарэчнай часткай самой Сар'і. У Мушыне – карані роду выдатнага рускага савецкага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы па маці. Дзяўчына з роду Нарубіных служыла пакаёўкай пры двары пана Лапацінскага.
„Будзь воля твая" (Расіца)
altРасіца — адно з самых старажытных і трагічных паселішчаў Верхнядзвіншчыны: падчас карнай экспедыцыі "Зімовыя чары" ў лютым 1943 г. фашысты выкарысталі вялізны будынак у якасці накапляльніка сваіх ахвяр, якіх тут сартавалі, адбіраючы на рабства або смерць. У агні жывымі згарэлі больш за тысячу мірных жыхароў мястэчка і наваколля. Ксяндзы Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра не пакінулі сваіх парафіян у смяротную гадзіну і пайшлі па сваёй волі з імі на смерць. Святарскую ахвяру прызнаў за подзвіг увесь хрысціянскі свет – напрыканцы мінулага тысячагоддзя расіцкія ксяндзы былі кананізаваныя Рымам як святыя.
Нават пасля фашыстоўскага руйнавання Расіца захавала асобныя прыкметы даўніны. Адметнасць Расіцы сення – адноўлены касцёл Святой Тройцы.
У храме на гравюры першапачатковы выгляд Расіцкай святыні. Адзін з абразоў касцёлу – копія карціны Рафаэля пяра П. Краўчанкі (ХІХ ст.)
Сам касцёл пабудаваны на пачатку ХХ ст. у стылі неоготыкі. Паданне сведчыць, нібыта цэглу на пабудову храма перадавалі жывым ланцугом за дзесяць вёрст ад станцыі Бігосава. У касцёле быў арган. У 1930-я гг. храм быў знявечаны, з яго скі­нулі высокія конусы вежаў. Падставай паслужыла «неабходнасць» маскіроўкі ад магчымага прыцэльнага агню з боку буржуазнай Польшчы.
У гады Другой сусветнай вайны ў Расіцу вярнуліся ксяндзы-марыяне. Але падчас карнай экспедыцыі «Зімовыя чары» ў лютым 1943 г. фашысцкія не­людзі выкарысталі вялізны будынак у якасці накапляльніка сваіх ахвяр, якіх тут сартавалі, адбіраючы на рабства або смерць. У агні жывымі згарэлі больш за тысячу мірных жыхароў. Ксяндзы Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра не пакінулі сваіх парафіян у смяротную гадзіну і пайшлі па сваёй волі з імі на смерць. Святарскую ахвяру прызнаў за подзвіг увесь каталіцкі свет — напрыканцы мінулага тысячагоддзя яны былі кананізаваныя Рымам як святыя. У 2005 г. выйшаў у свет раман Ірыны Жарнасек «Будзь воля твая» пра трагедыю і подзвіг Расіцы.
Двойчы на год — у сярэдзіне лютага і ў сярэдзіне жніўня — у вёсцы ладзяцца шматлюдныя памінальныя фэсты, куды прыяз­джаюць высокасанавітыя божыя служкі з усяго свету ды дабіра­юцца пілігрымы. Апоўначы рака свечных агнёў плыве ад храма да мемарыяла на брацкай магіле ахвяраў фашызму за возерам.
Непадалёк ад касцёла старыя каталіцкія могілкі, на якіх за­хаваліся асобныя старадаўнія помнікі з рэдкімі на наш час эпі­тафіямі. Над возерам стаіць Сцяна Памяці.
За рачулкай Бярозаўкай на ўзвышэнні стаяць знявечаныя муры царквы, разбуранай даваенным часам. Нават тое, што ад святыні засталося — чатырохслуповая падкупальная канструк­цыя — уражвае сваёй моцай і гармоніяй.
Невялікае Бутрамеева возера, якое прымыкае да вёскі з захаду, набыло некалі шырокую вядомасць, бо ў ім быў злоўлены рак неверагодных памераў. Далей – вёсачка Бандзелі. Тут радзіма нашага таленавітага земляка, пісьменніка Эдуарда Самуйлёнка. Ланцуг азёраў замыкаюць Белае і Чорнае.
Блакітная пярліна Верхнядзвіншчыны (Асвея)
altАсвея – самае паўночнае гарадское паселішча Беларусі. Першае летапіснае ўпамінанне пра яго зафіксавана ў 1503г. Аднак у 2005 г. археолагі знайшлі рэчавыя доказы і Асвея "пастарэла" на тысячу гадоў. Мястэчка – уладанне магутных Сапегаў. Але свой сапраўдны росквіт Асвея перажыла ў часы гаспадарання Гільзэнаў і Шадурскіх (XVIII ст.). Да нашага часу дайшлі каштоўныя адмеціны таго часу – руіны графскага палаца і стары парк. Асвейшчына—гэта і Асвейскае возера, другое па велічыні у Беларусі, на якім можна пакатацца на лодках, парыбачыць.
Калоны былой Блакітнай залы графскага палаца сведчаць пра колішнюю веліч арыгінальнай будыніны, архітэктура якой была ўзгоднена з астранамічным календаром. Колькасць пад'ездаў, лесвіц, пакояў і вокнаў у палацы адпавядала колькасці сезонаў году, месяцаў, тыдняў і дзён у годзе.
Асвея – месца самага старога ў раёне помніка архітэктуры – былога шпіталю сясцёр міласэрнасці пры Асвейскім кляштары. Там зараз размешчана конна-спартовая школа.
У Асвеі некалькі могілак. Сярод іншых магіл – пахаванне бацькі славутага фізіка-эксперыментатара, аўтара гіпотэзы гравітацыі Івана Яркоўскага. На кладзішчы пры Сар'янскім гасцінцы цікавінай з'яўляецца дрэва, якое "паглынае" крыж. Захоўваецца і праца даследчыка – археолага і геолага, асвеяка Міхаіла Савіцкага, які разгадаў шмат асвейскіх таямніц.
Адна з іх – Курган Бессмяротнасці.
А заначаваць і смачна пачаставацца можна ў гасціннай сям'і капітана першага рангу Васіля Рудога, Тамары Карабец – уладальнікаў аграсядзібаў.
Асвейшчына – гэта і Асвейскае возера, другое па велічыні у Беларусі, на якім можна пакатацца на лодках, парыбачыць. Даезд – аўтамабілем па добрай дарозе. На маршруце можна прыпыніцца у "Белых варон", дзе Вас будзе чакаць шмат сюрпрызаў і сустрэча з цікавым чалавекам – Пятром Квяцінскім.

 

Информация о фирме

Туристическая фирма "Мерцана" - интересные и познавательные экскурсии по Беларуси

  • Tel: +375 29 788 40 14
  • Email: mercana.travel@gmail.com
  • viber, whatsapp, telegram: +375 29 788 40 14

Отзывы клиентов на главной

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…